Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

У мінскім метро з'явіліся плакаты супраць расізма і ксенафобіі

У мінскім метро з'явіліся плакаты супраць расізма і ксенафобіі

На адрас “ГейБеларусі” даслалі фотаздымкі ўлётак, якія інфармуюць аб Еўрапейскім тыдні дзеянняў супраць расізма і ксенафобіі ў мінскім метро. Плакаты заклікаюць “вынішчыць з сябе расіста, гамафоба і сэксіста”. Відавочна, у метро яны з’явіліся ў перыяд з 17 па 21 сакавіка.

Нагадаем, 17 сакавіка ў Мінску прайшла акцыя “Жэст супраць нецярпімасці”, шэсце было забаронена Мінгарвыканкамам, таму сябры праваабарончага праекта “ГейБеларусь” былі вымушаны правесці сваю акцыю ў выглядзе раздачы ўлётак і інфармацыйных матэрыялаў на Нямізе.

Акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, які адзначаецца 21 сакавіка. Менавіта да гэтай даты прымеркаваны Еўрапейскі тыдзень дзеянняў супраць расізма і ксенафобіі 17-25 сакавіка. У гэты час шматлікія арганізацыі па ўсёй Еўропе ладзяць мерапрыемствы супраць усіх форм нецярпімасці.

У мінскім метро з'явіліся плакаты супраць расізма і ксенафобіі

У мінскім метро з'явіліся плакаты супраць расізма і ксенафобіі

У мінскім метро з'явіліся плакаты супраць расізма і ксенафобіі

У мінскім метро з'явіліся плакаты супраць расізма і ксенафобіі

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь