Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Створана віцебскае рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі"

Створана віцебскае рэгіянальнае прадстаўніцтва

23 верасня ў Віцебску адбыўся семінар праваабарончага праекта “ГейБеларусь”. Семінар наведала 17 чалавек - геі, бісэксуалы, бісэксулкі і іх сябры і сяброўкі з Віцебска і госці з Мінска і Лагойска.

Сустрэча была прысвечана вывучэнню грамадскага патэнцыяла ЛГБТ-супольнасці Віцебшчыны па пытаннях бачнасці, лабіравання і адвакацыі. Удзельнікаў семінара праінфармавалі аб дзейнасці праваабарончага праекта “ГейБеларусь” у краіне, было расказана пра Мінскі гей-прайд. Таксама было вырашана стварыць рэгіянальнага прадстаўніцтва арганізацыі.

Гэта другое рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі", 15 верасня было створана гродзенскае прадстаўніцтва, якое ачоліў Мікалай Булай.

Да ўсяго, актывісты ў Віцебску абмеркавалі стан ЛГБТ-супольнасці ў краіне, аб існуючых магчымасцях у Віцебскай вобласці для абароны ЛГБТ-супольнасці ад фізічнага гвалту і маральнага ціску, аб рабоце існуючых ЛГБТ-груп і «ГейБеларусі».

Створана віцебскае рэгіянальнае прадстаўніцтва

Па выніках галасавання прадстаўнікоў вобласці каардынатарам “ГейБеларусі” ў Віцебскай вобласці быў абраны 22-гадовы Максім Гайкоў.

Сустрэча ў Віцебску прайшла, на мой погляд, вельмі прадуктыўна. Яна ўзмацніла сувязі паміж старымі і новымі ўдзельнікамі ЛГБТ-руху, справакавала дыскусію і апынулася неабходным штуршком, за якім я прадбачу, будуць дзеянні”, - кажа Максім Гайкоў.

Макcім Гайкоў, каардынатар "ГейБеларусі" ў Віцебскай вобласці:
Створана віцебскае рэгіянальнае прадстаўніцтва

Вельмі шмат цікавай і важнай працы хочацца зрабіць у рэгіёне. Спачатку мы ўмацуем і стуктурна арганізуем віцебскае аддзяленне “ГейБеларусі”, вызначымся з першачарговымі неабходнымі дзеяннямі, і, я ўпэўнены, у хуткім часе мы будзем шмат чаго чуць аб Віцебску як аб горадзе, у якім барацьба за раўнапраўе і талерантнасць - не пусты гук”, - дзеліцца сваімі планамі абраны каардынатар “ГейБеларусі” у Віцебскай вобласці Максім Гайкоў.

Неўзабаве падобныя семінары пройдуць у Магілёве, Гомелі, Брэсце і Жодзіна.

У кастрычніку праваабарончы праект "ГейБеларусь" падасць дакументы на рэгістрацыю рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'ядання.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь