Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Створана гродзенскае рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі"

Створана гродзенскае рэгіянальнае прадстаўніцтва

14 і 15 верасня ў Гродне адбыўся семінар праваабарончага праекта “ГейБеларусь”. Семінар наведала больш за 20 чалавек - геі, лесбіянкі, бісэксулы і іх сябры з Гродна, Ваўкавыска, Ліды і госці з Мінска.

Семінар быў прысвечаны вывучэнню грамадскага патэнцыяла ЛГБТ-супольнасці Гарадзеншчыны па пытаннях бачнасці, лабіравання і адвакацыі. Удзельнікаў семінара праінфармавалі аб дзейнасці праваабарончага праекта “ГейБеларусь” у краіне. Таксама было вырашана стварыць рэгіянальнага прадстаўніцтва арганізацыі.

Да ўсяго, актывісты абмеркавалі стан ЛГБТ-супольнасці ў краіне, аб існуючых магчымасцях у Гродзенскай вобласці для абароны ЛГБТ-супольнасці ад фізічнага гвалту і маральнага ціску, аб рабоце існуючых ЛГБТ-груп і «ГейБеларусі».

Па выніках галасавання прадстаўнікоў вобласці каардынатарам “ГейБеларусі” ў Гродзенскай вобласці быў абраны 19-гадовы Мікалай Булай.

Створана гродзенскае рэгіянальнае прадстаўніцтва

Неўзабаве падобныя семінары пройдуць ва ўсіх іншых абласных гарадах краіны і буйных раённых цэнтрах.

У кастрычніку праваабарончы праект "ГейБеларусь" падасць дакументы на рэгістрацыю рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'ядання.

Па інфармацыю звяртайцеся да нас:

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь