Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Створана гомельскае рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі"

Створана гомельскае рэгіянальнае прадстаўніцтва

6 кастрычніка ў Гомелі адбыўся семінар праваабарончага праекта “ГейБеларусь”. Семінар наведала 15 чалавек - геі, лесбіянкі, трансгендары Гомеля і Хойнікаў.

Сустрэча была прысвечана вывучэнню грамадскага патэнцыяла ЛГБТ-супольнасці Гомельшчыны па пытаннях бачнасці, лабіравання і адвакацыі. Удзельнікаў семінара праінфармавалі аб дзейнасці праваабарончага праекта “ГейБеларусь” у краіне, было расказана пра Мінскі гей-прайд. Таксама было вырашана стварыць рэгіянальнае прадстаўніцтва арганізацыі.

Гэта чацвёртае рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі", 15 верасня было створана гродзенскае прадстаўніцтва, якое ачоліў Мікалай Булай, 23 верасня было створана віцебскае прадстаўніцтва, якое ачоліў Максім Гайкоў, а 30 верасня было створана брэсцкае прадстаўніцтва, якое ачоліў Арцём Іваноў.

Да ўсяго, актывісты з Гомеля абмеркавалі стан ЛГБТ-супольнасці ў краіне, аб існуючых магчымасцях у Гомельскай вобласці для абароны ЛГБТ-супольнасці ад фізічнага гвалту і маральнага ціску, аб рабоце існуючых ЛГБТ-груп і «ГейБеларусі».

Створана гомельскае рэгіянальнае прадстаўніцтва

Па выніках галасавання прадстаўнікоў вобласці каардынатарам “ГейБеларусі” ў Гомельскай вобласці быў абраны вядомы беларускі гей-актывіст і праваабаронца Вячаслаў Бортнік.

У Гомелі заўсёды кіпела насычанае ЛГБТ-жыццё, прычым прадстаўнікі усіх чатырох літараў актыўна ў ім бралі ўдзел. Аднак, у апошні час намеціўся некаторы застой. Госці і ідэі “ГейБеларусі” прыйшліся як нельга дарэчы, як струмень свежага паветра ў затхлых палескіх балотах. У бліжэйшых планах гомельскага аддзялення арганізацыі - удзел у Мінскім прайдзе і ўстаноўчым з'ездзе ГейБеларусі. На мясцовым узроўні мы маем намер наладзіць супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю Гомельшчыны, СМІ, расказаць аб нашым існаванні уладам і шырокай грамадскасці. Ёсць ідэя стварэння групы падтрымкі для беларускіх трансгендараў”, - кажа Вячаслаў Бортнік.

Вячаслаў Бортнік, каардынатар "ГейБеларусі" ў Гомельскай вобласці:
Створана гомельскае рэгіянальнае прадстаўніцтва

Пасля Мінскага гей-прайда падобныя семінары пройдуць у Магілёве і горадзе Жодзіна Мінскай вобласці.

У кастрычніку праваабарончы праект "ГейБеларусь" падасць дакументы на рэгістрацыю рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'ядання.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь