Рэйтынг:
 (галасоў: 7)

Створана брэсцкае рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі"

Створана брэсцкае рэгіянальнае прадстаўніцтва

30 верасня ў Брэсце адбыўся семінар праваабарончага праекта “ГейБеларусь”. Семінар наведала 10 чалавек - геі і іх сябры і сяброўкі з Брэста і Жабінкі.

Сустрэча была прысвечана вывучэнню грамадскага патэнцыяла ЛГБТ-супольнасці Берасцейшчыны па пытаннях бачнасці, лабіравання і адвакацыі. Удзельнікаў семінара праінфармавалі аб дзейнасці праваабарончага праекта “ГейБеларусь” у краіне, было расказана пра Мінскі гей-прайд. Таксама было вырашана стварыць рэгіянальнага прадстаўніцтва арганізацыі.

"За апошнія 2-3 гады гамафобія ў Брэсце толькі павялічылася. Узровень публічнасці і грамадскага ўдзелу ЛГБТ-супольнасці паменеў”, - выказаў сваю думку чалец “ГейБеларусі” з Брэста, актыўны ўдзельнік Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску Уладзя Кузняцоў.

Створана брэсцкае рэгіянальнае прадстаўніцтва

Гэта трэцяе рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі", 15 верасня было створана гродзенскае прадстаўніцтва, якое ачоліў Мікалай Булай, а 23 верасня было створана віцебскае прадстаўніцтва, якое ачоліў Максім Гайкоў.

Да ўсяго, актывісты з Брэста абмеркавалі стан ЛГБТ-супольнасці ў краіне, аб існуючых магчымасцях у Брэсцкай вобласці для абароны ЛГБТ-супольнасці ад фізічнага гвалту і маральнага ціску, аб рабоце існуючых ЛГБТ-груп і «ГейБеларусі».

Па выніках галасавання прадстаўнікоў вобласці каардынатарам “ГейБеларусі” ў Брэсцкай вобласці быў абраны 20-гадовы Арцём Іваноў.

У брэсцкай ЛГБТ-супольнасці шмат праблем, у тым ліку ўнутраных, я хачу іх паспрабаваць пераадолець. Я хачу зрабіць жыццё брэсцкіх гомасэксуалаў больш насычыным і камфортным”, - кажа Арцём Іваноў.

Арцём Іваноў, каардынатар "ГейБеларусі" ў Брэсцкай вобласці:
Створана брэсцкае рэгіянальнае прадстаўніцтва

Неўзабаве падобныя семінары пройдуць у Магілёве, Гомелі, і Жодзіна.

У кастрычніку праваабарончы праект "ГейБеларусь" падасць дакументы на рэгістрацыю рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'ядання.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь