Рэйтынг:
 (галасоў: 8)

Хрысціянства і гомасэксуальнасць абмеркавалі на Адкрыцці Месяца супраць гамафобіі ў Беларусі

Хрысціянства і гомасэксуальнасць абмеркавалі на Адкрыцці Месяца супраць гамафобіі ў Беларусі

17 красавіка ў Мінску адбылося ўрачыстае Адкрыццё беларускай кампаніі супраць гамафобіі. Першым мерапрыемствам кампаніі стаў арганізаваны праектам «ГейБеларусь» прэм′ерны паказ дакументальнага фільма пра ЛГБТ–хрысціян «Рыба не может летать», які сабраў паўнюткую залу сталічнага клуба «6_А» — на мерапрыемстве сабралося блізу 80 чалавек.

Пасля фільма адбылася дыскусія адносна веры, рэлігіі, хрысціянства, пратэстанцтва і фундаментальных цэркваў. «Хрысціянства — гэта не варожая арганізацыя», — адзначыў адзін з удзельнікаў мерапрыемства, які, як склаўся лёс, з′яўляецца і хрысціянінам і гомасэксуалам.

Ігар Іваноў, перакладчык фільма на расійскую мову, які спецыяльна прыехаў на прэм′еру з Вялікабрытаніі, быў усцешаны праведзеным мерапрыемствам, хаця выказаў шкадаванне адносна таго, што на мерапрыемства прыйшло мала людзей, якія ходзяць у цэрквы.

Хрысціянства і гомасэксуальнасць абмеркавалі на Адкрыцці Месяца супраць гамафобіі ў Беларусі

Першае праведзенае мерапрыемства Месяца старшыня праекту «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка лічыць удалым.

Сёння ў Мінску адбудзіцца іншае мерапрыемства ў межах Месяца супраць гамафобіі — прэс–канферэнцыя з нагоды стварэння Камісіі па правах ЛГБТ (лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў) пры Беларускай Партыі «Зялёныя», у межах якой таксама будзе расказана пра Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі — 2009 (17 красавіка — 17 траўня).

Падчас канферэнцыі будзе абвешчана аб стварэнні першай афіцыйнай структуры па правах ЛГБТ пры палітычнай партыі ў Беларусі.

На канферэнцыі будзе таксама прадстаўлены аглядны даклад аб становішчы ЛГБТ у Беларусі і расказана аб запланаванай дзейнасці Камісіі па правах ЛГБТ пры БПЗ.

Даведкі: +375 29 8630000

Аўтар артыкулу: Сяргей

Камэнтары

21 красавіка 2009 [аўторак, 2317]

Фільм быў выдатны

22 красавіка 2009 [серада, 133]

Я таксама так думаю

алег | 24 красавіка 2009 [пятніца, 1355]

Яшчэ раз паўтаруся,што прыемна ўражаны колькасьцю адэкватных людзей,якія прысутнічалі на праглядзе.