Рэйтынг:
 (галасоў: 8)

GayBelarus: меркаванняў шмат — Прайд адзін

GayBelarus: меркаванняў шмат — Прайд адзін

18 студзеня ў Мінску прайшоў арганізацыйны сход руху ГейБеларусь, у якім прынялі ўдзел беларускія актывісты, проста слухачы, а таксама арганізатар Маскоўскага Прайда Мікалай Аляксееў. На сустрэчы было вырашана аб стварэнні руху ГейБеларусь, (афіцыйная бачына www.gaybelarus.by), а таксама аб тым, што рух ГейБеларусь будзе афіцыйным прадстаўніком і арганізатарам Славянскага Прайда ў Беларусі. Узначаліў новы рух дваццацігадовы гей–актывіст Сяргей Андросенка.

«Меркаванняў шмат — Прайд адзін. Толькі тады нас пачнуць паважаць, калі мы самі пачнем сябе паважаць, трэба пераставаць быць маргіналамі. Прайд — гэта наш гонар і было б глупа супрацьстаяць гэтаму меркаванню, вывучыўшы гісторыю развіцця сусветнага ЛГБТ–руху і сузіраючы вынікі барацьбы ў краінах Захаду, Аўстраліі і нават у Афрыцы. У краіне ёсць тэндэнцыі да раскрыцця, усё больш геяў і лесбіянак заяўляюць аб сабе ў адкрытую, мы павінны працягнуць гэтую тэндэнцыю». — адзначыў Сяргей Андросенка.

Праект ГейБеларусь у самы бліжэйшы час зоймецца тлумачальнай працай у самой супольнасці і грамадстве ў цэлым, адначасова інфармуючы аб Славянскім Прайдзе, першае шэсце якога пройдзе ў Маскве 16 траўня 2009, у дзень фіналу конкурсу «Еўрабачанне». У бліжэйшыя месяцы праектам будзе адчынена рэгістрацыя ўдзельнікаў Славянскага Прайда з Беларусі.

Таксама праект ГейБеларусь збіраецца выступіць актыўным удзельнікам Месяца барацьбы з гамафобіяй, які стартуе ў Беларусі ў сярэдзіне вясны. Праект плануе арганізаваць у яго межах паказ фільма аб гомасэксуальнасці і рэлігіі і абмеркаванне пасля яго, прадставіць яго ў Беларусі з Вялікабрытаніі адмыслова прыедзе яго перакладчык на рускую мову. Таксама рух ГейБеларусь будзе шукаць магчымасць удзелу ў Чарнобыльскім Шляхе–2009, каб, як і летась, выказаць салідарнасць з ахвярамі безадказнасці.

Яшчэ адным крокам у дзейнасці праекту ГейБеларусь будзе інтэграцыя ў сусветны ЛГБТ–рух, праектам будуць неўзабаве пададзеныя заяўкі на ўступ у шэраг міжнародных арганізацый.

Руху ГейБеларусь ужо выказаў сваю падтрымку прадстаўнік Славянскага Прайда ў Расіі, расійскі праваабарончы праект ГейРасія і асабіста яго лідар Мікалай Аляксееў.

Аўтар артыкулу: GayBelarus