Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Актывіста "ГейБеларусі" ў Віцебску дапытвалі ў пракуратуры

Актывіста

Па ўсёй Беларусі ладзяцца акцыі супраць эканамічнай і палітычнай палітыкі дзяржавы і прэзідэнта Лукашэнкі. Актывісты праваабарончага ЛГБТ-праекта "ГейБеларусь" бяруць актыўны ўдзел у арганізацыі мерапрыемстваў у супрацоўніцтве з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі і рухамі грамадскага сектара.

Максіма Гайкова, актывіста праваабарончага праекта "ГейБеларусь" у Віцебску прымусова адвезлі на размову з пракурорам. Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ: яны спынілі тралейбус, у якім ён ехаў і завезлі ў пракуратуру.

Хлопцу прыпісвалася арганізацыя акцыі "маўклівая салідарнасць" у Віцебску. Яму былі прадэманстраваны раздрукоўкі ягоных тэлефонных размоў. Прапанавалі спыніць дзейнасць, бо справа можа набыць іншы характар. Маўляў, адказнасць прадугледжваецца крымінальная. Пасля Максіма адпусцілі.

"Я ганаруся, што сябры Праваабарончага праекта "ГейБеларусь", а таксама геі і лесбіянкі бяруць актыўны ўдзел у руху па дэмакратызацыі Беларусі. Мы жывем у няпросты для Беларусі час, і ў палітычным сэнсе, і ў эканамічным. Геі і лесбіянкі нароўні з іншымі беларусамі змагаюцца сёння за сваю і чужую вольнасць і дабрабыт", - выказаў сваю падтрымку сваім паплечнікам старшыня праваабарончага праекта "ГейБеларусьь" Сяргей Андросенка.

Самога Сяргея нядаўна збіла міліцыя, яго затрымалі на акцыі маўклівай салідарнасці ў Мінску 15 чэрвеня.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь